Дэпутат Парламента ад Случчыны паставіла для сябе задачу нарадзіць траіх дзяцей

Пра гэта прадстаўніца Случчыны заявіла ў эфіры беларускага тэлеканала. У чацвер, 30 красавіка, адзін з тэлесюжэтаў так і гучаў: «Пасланне Прэзідэнта: асноўныя тэзісы, каментары экспертаў». У прыватнасці абмяркоўвалася і тэма сацыяльнага развіцця (у тым ліку павышэння нараджальнасці і працягласці жыцця).



150430_deputat2.jpg

Інэса Кляшчук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: «Калі прааналізаваць, на чым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт, то самы ідэальны варыянт — гэта сям'я, у якой трое дзяцей, у якой добра працуюць, і пры гэтым яны выхоўваюць сапраўдных патрыётаў нашай краіны. Я для сябе паставіла задачу нарадзіць траіх дзяцей».

Больш пра дэпутатку ад Случчыны можна прачытаць на сайце kurjer.info .