Лукашэнка загадаў "усіх габрэяў узяць пад кантроль" (ВІДЭА)

Падчас штогадовага звароту да народа і парламента Аляксандр Лукашэнка пагрозліва выказаўся пра ўладальніка партала Tut.by Юрыя Зісера.



juri_zisser_275x206.jpg

Маўляў, яго ніяк не атрымліваецца «нармалізаваць», хоць даручэнне «усіх габрэяў узяць пад кантроль» ужо даўно дадзенае старшыню Мінскага аблвыканкама Сямёну Шапіру.

«Наша Ніва» датэлефанавалася Юрыю Зісеру. Але ён пакуль не змог ніяк пракаментаваць словы Лукашэнкі.

«Я ў Амстэрдаме, нічога яшчэ не чуў, вы мяне здзівілі. Я знаёмы з Шапірам і ў нас добрыя адносіны, аднак аб тым, што ён нейкага там павінен узяць пад кантроль па этнічнай прыкмеце — упершыню чую. Прылячу дадому — там разбярэмся».