Дональд Трамп працягнуў санкцыі супраць КНДР на год

Дасягнутае пагадненне па дэнуклеарызацыі паўвострава не здолела цалкам павярнуць стаўленне ЗША да Паўночнай Карэі.

trump_kim.jpg


Як паведамляе TUT.BY, гаворка ідзе аб захаванні ў сіл шматлікіх абмежавальных мераў, якія ўводзіліся ў асноўным указамі прэзідэнта Абамы з 2010 па 2016 год, а таксама самім Трампам у 2017-м.
Тэрмін дзеяння санкцый сканчаўся 26 чэрвеня гэтага году. Трамп пастанавіў працягнуць яго яшчэ на год, спасылаючыся на тое, што ў дачыненні да Карэі "захоўваецца рэжым надзвычайнага становішча", гаворыцца ў паведамленні галавы амерыканскай адміністрацыі, таксама накіраваным кангрэсу ЗША. Санкцыі прадугледжваюць, у прыватнасці, блакаванне актываў КНДР.

Чытайце таксама: Свет пасля Сінгапура


12 чэрвеня ў Сінгапуры адбылася сустрэча Трампа і лідара КНДР Кім Чан Ына. Па выніках перамоваў яны падпісалі сумесны дакумант, у якім Пхеньян узяў на сябе абавязацельствы па дэнуклекрызацыі Карэйскага паўвострава ў абмен на гарантыі бяспекі з боку Вашынгтона. Трамп паабяцаў спыніць сумесныя з Паўднёвай Карэяй вайсковыя вучэнні. На прэс-канферэцыі па выніках перамоваў Трамп паведаміў, што пакуль ЗША захоўваюць санкцыі, але яны будуць зніжацца па меры выканання КНДР канкрэтных крокаў па дэнуклеарызацыі.
Нагадаем, напачатку месяца адміністрацыя Трампа таксама падоўжыла санкцыі супраць Лукашэнкі.