Дзірк Шубель наведае Беларусь
Спадар Дзірк Шубель, кіраўнік аддзела па двухбаковых адносінах з краінамі Усходняга Партнёрства (аддзел па адносінах з Украінай, Малдовай, Беларуссю і Паўднёвым Каўказам) Еўрапейскай службы знешняга дзеяння, сёння наведвае Мінск.
Спадар Дзірк Шубель прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Мінскім форумам пад назвай "Рэгіянальная стабільнасць і мадэрнізацыя: выклікі і магчымасці для адносін паміж ЕС і Беларуссю."
У дадатак, у спадара Шубеля адбудзецца сустрэча ў Міністэрстве замежных спраў; ён таксама сустрэнецца з Нацыянальнай платформай Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства.
Паводле прэс-службы Прадстаўніцтва Еўрапейскага Cаюза ў Беларусі