ЕС пашырыць санкцыі ў дачыненні да сепаратыстаў на Данбасе
Спіс будзе вядомы, хутчэй за ўсё, у суботу.

Еўрасаюз даў згоду на пашырэнне санкцый на чарговую групу прарасійскіх сепаратыстаў ва Украіне.
Амбасадары сяброўскіх краінаў ЕС на сустрэчы ў Брусэлі далі зялёнае святло на пашырэнне „чорнага спісу”. Такім чынам, санкцыі ахопяць 13 дадатковых асобаў і 5 сепаратысцкіх арганізацый.
Хто канкрэтна апынецца ў спісе будзе вядома, праўдападобна, у бліжэйшую суботу, калі спіс апублікуюць у афіцыйным бюлетэні Еўрапейскага саюза.