Дзярждэп ЗША: у Лукашэнкі няма легітымнасці, Пуцін можа яму перадаць «сігнал»

Народ Беларусі адрынуў Аляксандра Лукашэнку як свайго лідара і ў яго «няма легітымнасці». Пра гэта 11 верасня на брыфінгу заявіў першы намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Біган, паведамляе «Еўрарадыё».

_2020_08_31_00_29_05_logo.jpg


"Рэжым не працуе ў інтарэсах беларускага народу", а "выкарыстоўвае гвалт для падтрымкі сваёй улады" перадае яго словы ТАСС.
Біган падкрэсліў, што Злучаныя Штаты абмяркоўваюць з краінамі Еўропы "дадатковыя адрасныя санкцыі" ў дачыненні афіцыйнага Мінску. Яны закрануць тых чыноўнікаў ці сілавікоў у Беларусі, якія нясуць адказнасць за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі. А пакуль ЗША захоўваюць ранейшыя санкцыі ў дачыненні 17 асоб, у тым ліку і Аляксандра Лукашэнкі.
У ЗША спадзяюцца, што Масква будзе заклікаць беларускага кіраўніка "саступіць волі народу", сказаў Стывен Біган. У Вашынгтоне чакаюць, што Уладзімір Пуцін перадасць Лукашэнку менавіта такі "сігнал". "Свабодныя і сумленныя выбары дазволяць беларускаму народу выбраць наступнага прэзідэнта Беларусі", — заявіў першы намеснік дзяржсакратара ЗША.