Елісееў: улады фактычна закрываюць Беларусь і беларусаў ад Захаду

Ці доўгім будзе канфлікт Беларусі з ЕС? Ці хутка адновяцца "нармальныя" адносіны? Пра гэта Андрэй Елісееў распавёў «Еўрарадыё».

elis.jpg


"Беставарны ўезд" з Польшчы і Літвы, скарачэнне колькасці дыпламатаў, спыненне работы візавых цэнтраў — у выніку дзеянняў беларускіх уладаў Беларусь усё шчыльней закрываецца ад Еўрасаюза.

Наколькі балючым гэты канфлікт будзе для беларусаў, як доўга гэта працягнецца, калі і як хутка адновяцца "нармальныя" адносіны? Разважае дырэктар па даследаваннях цэнтра EAST эксперт iSANS Андрэй Елісееў.