ЕС гатовы вырашаць канфлікты ў краінах «Усходняга партнёрства» — Мішэль

Прэзідэнт Еўрапейскага савета Шарль Мішэль заяўляе, што Еўрапейскі саюз гатовы граць актыўную ролю ў прадухіленні і вырашэнні канфліктаў у краінах-удзельніцах палітыкі «Усходняга партнёрства», піша interfax.by.

Шарль Мішэль

Шарль Мішэль


Выступаючы ў сераду ў Бруселі ў рамках саміта «Усходняга партнёрства», які праходзіць пад яго старшынствам, Мішэль адзначыў, што «зацяжныя канфлікты ў рэгіёне застаюцца фундаментальнай праблемай».
«Яны патрабуюць новых намаганняў для іх вырашэння ў адпаведнасці з прынцыпамі і нормамі міжнароднага права. Мы гатовыя граць актыўную ролю ў прадухіленні і вырашэнні канфліктаў», — заявіў ён.
Прэзідэнт Еўрапейскай рады канстатаваў, што на цяперашнім саміце адсутнічае Беларусь, якая прыпыніла свой удзел у палітыцы «Усходняга партнёрства», але для якой «ёсць пустое крэсла як сімвалічнае месца».