ЕС: Ліцэнзія на эксплуатацыю блока БелАЭС выдадзена з парушэннямі бяспекі
Еўракамісар адзначыла, што Мінск не выканаў усе рэкамендацыі па бяспецы, якія змяшчаюцца ў справаздачы ЕС аб стрэс-тэстах. Лукашэнка не выключыў пабудовы другой АЭС.
![Беларуская АЭС (БелАЭС) пад Астраўцом Беларуская АЭС (БелАЭС) пад Астраўцом](/img/v1/images/55233582_303__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларуская АЭС (БелАЭС) пад Астраўцом
Еўракамісія (ЕК) выказала шкадаванне, што Мінск наважыўся пачаць эксплуатацыю Беларускай АЭС (БелАЭС) пад Астраўцом, «не выканаўшы ўсе рэкамендацыі бяспекі, якія змяшчаюцца ў справаздачы ЕС аб стрэс-тэстах ад 2018 года». Гэта вынікае з заявы еўракамісара па энергетыцы Кадры Сімсан.
У Еўракамісіі падкрэсліваюць, што, хоць выдача камерцыйнай ліцэнзіі на эксплуатацыю АЭС — у кампетэнцыі нацыянальных улад, пад наглядам нацыянальнага рэгулятара, неабходна забяспечыць максімальную бяспеку ў эксплуатацыі станцыі. «Гэта тым больш неабходна, улічваючы яе блізкасць да мяжы ЕС і сталіцы Літвы — Вільні», — лічаць у Бруселі. Там падкрэсліваюць, што сітуацыя «выклікае павышаную заклапочанасць у ЕС».
![БелАЭС атрымала ліцэнзію на эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС атрымала ліцэнзію на эксплуатацыю першага энергаблока](/img/v1/images/aes_toplivo_priehalo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Еўракамісія настойвае на працягненні Мінскам кантактаў па пытаннях ядзернай бяспекі «ва ўмовах поўнай празрыстасці, у тым ліку шляхам завяршэння экспертнай ацэнкі Астравецкай АЭС групай еўрапейскіх рэгулятараў у сферы ядзернай бяспекі (ENSREG)».
Паводле www.dw.com