Еўрапейская народная партыя асудзіла рэпрэсіі супраць Вольгі Кавальковай

У афіцыйным Twitter-акаўнце Еўрапейскай народнай партыі 5 чэрвеня з’явіліся публікацыі з асуджэннем рэпрэсіяў у Беларусі.

Вольга Кавалькова

Вольга Кавалькова

У прыватнасці, ЕНП вельмі занепакоеная узмацненнем рэпрэсій і запалохвання патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Вольгі Кавальковай, Юрыя Губарэвіча, Мікалая Казлова і іншых.
Нагадаем, што Вольгу Кавалькову і Мікалая Казлова дагэтуль улады пераследуюць за выкананне імі сваіх канстытуцыйных праваў на мірны пратэст.
«Такія паводзіны дэманструюць слабасць і адчай цяперашняга рэжыму», — гаворыцца ў паведамленіі.


ЕНП таксама будзе ўважліва сачыць за арыштам блогера Сяргея Ціханоўскага, якога затрымалі падчас выбарчага сходу ў Беларусі.
«Новыя палітвязні ў Беларусі непрымальныя і падрываюць давер і справядлівасць маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў», — адзначылі ў Еўрапейскай народнай партыі.
Паводле прэс-рэліза