Працягваюцца затрыманні за ўдзел у пікетах для збора подпісаў

У Віцебску працягваюцца затрыманні ўдзельнікаў пікетавання для збору подпісаў 31 траўня, на якім прысутнічаў палітык Павал Севярынец.

quicknews.eu__700x400.jpg

Пасля складання пратаколаў Алену Янушкоўскую, Алега Паўлава, Яраслава Кійко і Аляксандра Якушкова змясцілі да судоў у віцебскі ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Праз колькі гадзін Кійко адпусцілі – у яго была падвышаная тэмпэратура.
Блогерку Алену Янушкоўскую, якую затрымалі ўдома пасля абеду, адвезьлі ў аддзяленне міліцыі Віцебскага раёну і склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні (арт. 23.34 КаАП). Адтуль яна паспела паведаміць па тэлефоне, што яе адразу вязуць у ІЧУ і што яна ня мае пры сабе ані цёплай вопраткі, ані неабходных лекаў. Янушкоўская – інвалід трэцяй групы.
Алега Паўлава, Аляксандра Якушкова і Яраслава Кійко пасля складання пратаколаў з пастарункаў таксама не выпусцілі – адразу адвезлі ў ізалятар.
Суды над актывістамі адбудуцца ў панядзелак 8 чэрвеня.
Таксама 5 траўня быў затрыманы віцебскі пенсіянер Уладзімер Мацкевіч, але з міліцыі яго адвезлі не ў ІЧУ, а проста на суд. Суддзя Дзяніс Аляксеенка (суд Чыгуначнага раёну Віцебску) прызнаў 67-гадовага віцябляніна вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні і пакараў яго штрафам у памеры 20 базавых велічынь (540 рублёў).
vitebskspring.org