Еўрапейскі банк не плануе інвеставаць у дзяржпраекты Беларусі

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў лісце Паўлу Латушку пацвердзіў сваю пазіцыю: «Мы не разглядаем новыя інвестыцыі ў дзяржаўныя праекты Беларусі».

photo_2021_04_09_15_45_35.jpg


26 сакавіка кіраўнік НАУ Павел Латушка адправіў ліст Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). У звароце Павел Латушка звярнуў увагу ЕБРР на масавыя і сістэмныя рэпрэсіі з боку рэжыму. Кіраўнік НАУ адзначыў, што ў такіх умовах міжнародныя фінансавыя інстытуты могуць садзейнічаць спыненню рэпрэсій, калі працягнуць адмаўляцца ад любых адносін з нелегітымнай уладай.
На зварот НАУ афіцыйным лістом адказаў генеральны сакратар ЕБРР Энца Куатрачоке:
– ЕБРР падзяляе заклапочанасць міжнароднай супольнасці сітуацыяй у Беларусі, уважліва сочыць за развіццём падзей у краіне. Зараз мы абмяжоўваем нашы інвестыцыі асобнымі праектамі ў прыватным сектары. Пры гэтым мы не разглядаем новыя інвестыцыі ў дзяржаўныя праекты Беларусі, — гаворыцца ў адказе Энца Куатрачоке, Генеральнага сакратара Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.