Еўрасаюз узгадніў санкцыі супраць Расіі за інцыдэнт у Керчанскім праліве
Краіны Еўрасаюза ўжо ўзгаднілі санкцыі ў дачыненні да Расіі за захоп украінскіх вайсковых караблёў у Керчанскім праліве.
Пра гэта РІА Навіны паведаміла кіраўнік міністэрства замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль, піша novayagazeta.ru.
«Рашэнне ўжо прынятае на адпаведным узроўні», — заявіла кіраўнік аўстрыйскага МЗС.
Напярэдадні аб канкрэтных мерах распавяла крыніца Bloomberg: паслы краін ЕС дамовіліся аб персанальных санкцыях у дачыненні да васьмі расіян, якія маюць дачыненне да захопу караблёў, пры гэтым расійскія кампаніі яны не закрануць. Чакаецца, што больш падрабязна пра санкцыі раскажуць міністры замежных спраў краін ЕС пасля сустрэчы 18 лютага ў Бруселі.
Як раней паведамлялі тэлеканал Sky News і Financial Times, абмежавальныя меры будуць уключаць замарозку актываў і забарону на ўезд. Санкцыі, па іх дадзеных, прымуць да канца сакавіка, прычым ўводзіцца яны будуць сумесна з ЗША.
Нагадаем, 25 лістапада ў Керчанскім праліве расійская пагранслужба абстраляла тры ўкраінскіх ваенных карабля, якія накіроўваліся з Адэсы ў Марыупаль. Расейскі бок заяўляў, што караблі незаконна перасеклі мяжу, так як Украіна папярэдне не падала заяўкі на праход судоў. Кіеў сцвярджае, што адпраўляў запыты, але не атрымаў на іх адказу. Неўзабаве пасля інцыдэнту Еўрасаюз заклікаў Расію адпусціць усіх затрыманых маракоў.