ФОТАФАКТ. Карыстальнікі сацсетак угледзелі ў адзенні Пуціна падчас сустрэчы з Лукашэнкам «схему БЧБ»

Прынамсі, на сумесны абед з беларускім калегам Пуцін прыйшоў у нефармальнай вопратцы. Зрэшты, і іх сустрэча пазіцыянавалася як нефармальная. 

152403683_2938115226461713_960783993092888859_o.jpg

Учора Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу ў Сочы — у рэзідэнцыі расійскага кіраўніка. Размаўлялі (вынікі перамоў цьмяныя і да канца незразумелыя), сумесна каталіся на лыжах, абедалі. Падчас абеду Пуцін быў апрануты па схеме «светлы верх, чырвоны ніз». Дасціпныя беларускія карыстальнікі сацсетак угледзелі ў гэтым калі не намёк на БЧБ-матывы, то цікавае супадзенне.

А як пуцінскі «прыкід» вам?