Не дагаварылі? На наступны дзень пасля сустрэчы ў Сочы Лукашэнка з Пуціным стэлефанаваліся
«У развіццё перамоў, якія прайшлі напярэдадні» — сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
![Фота ТАСС Фота ТАСС](/img/v1/images/700ht_tel.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота ТАСС
«Галоўныя тэмы, якія абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін: функцыянаванне падаткавай сістэмы; пытанні кааперацыі ў ВПК; узмацненне сумесных абаронных сістэм; праца СМІ ў сучасных умовах (інфармацыйнае проціборства). Выраўноўванне ўмоў жыцця людзей і суб'ектаў гаспадарання ў Саюзнай дзяржаве — вось галоўная мэта ўсёй прароблівай вялікай працы», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.