Freedom House за пашырэнне эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі
Аляксандр Лукашэнка ўяўляе пагрозу для незалежнасці сваёй краіны, таму неабходна пашыраць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, заявіў кіраўнік няўрадавай арганізацыі Freedom House, былы высокапастаўлены супрацоўнік Дзярждэпартамента ЗША Дэвід Крамер 5 снежня на канферэнцыі АБСЕ ў Вільнюсе.
Аляксандр Лукашэнка ўяўляе пагрозу для незалежнасці сваёй краіны, таму неабходна пашыраць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, заявіў кіраўнік няўрадавай арганізацыі Freedom House,
былы высокапастаўлены супрацоўнік Дзярждэпартамента ЗША Дэвід Крамер 5 снежня на канферэнцыі АБСЕ ў Вільнюсе.
"Я мяркую, што для ЗША і ЕС вельмі важна рабіць дадатковыя захады па прымяненні эканамічных санкцыяй, і рабіць гэта як мага хутчэй. Перад тым, як Лукашэнка прадасць краіну Расіі… Мы
бачым, што дзеля таго, каб застацца ва ўладзе, А. Лукашэнка ахвяруе незалежнасцю краіны", — прыводзіць словы Крамера delfi.lt са спасылкай на BNS.
Кіраўнік Freedom House выказаў шкадаванне, што Расія вырашыла падтрымаць беларускі рэжым: "10 мільярдаў долараў на фіктыўную АЭС, мільярды долараў энергетычных субсідый, пазык. На жаль, гэта
крок назад, таму што, як я лічу, Лукашэнка з узнікненнем эканамічнага крызісу апынуўся на вельмі тонкім лёдзе, які сам і стварыў. На жаль, здаецца, што лідары ў Маскве, якія гэтак жа мяркуюць,
аказваюць яму дапамогу".
Паводле меркавання Крамера, націск і санкцыі — адзіны спосаб супрацоўніцтва, які зразумелы Лукашэнку. "Мы павінны зразумець, што ён больш не можа вярнуць сваё добрае імя, ён не
павядзе Беларусь у дэмакратычную будучыню. Ён перашкода для Беларусі на шляху станаўлення членам еўрапейскай сям'і, — лічыць Крамер. — Патрабаванне абсалютнага і безумоўнага
вызвалення палітзняволеных — неабходная ўмова перад якімі-небудзь размовамі, звязанымі з Беларуссю. Гэта выпраўленне дрэннай працы, гэта не штосьці, за што Лукашэнка павінен атрымаць
якую-небудзь кампенсацыю".
Кіраўнік FH прызнаў, што з пашырэннем эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі могуць пацярпець і простыя грамадзяне гэтай краіны: "У пэўны момант гэтыя санкцыі павінны адбіцца і на
простых беларусах для таго, каб уціск з'явіўся і знізу. Аднак асноўная мэта гэтых санкцый — не простыя жыхары Беларусі".
У той жа час Крамер падкрэсліў важнасць публічнай дыпламатыі, паколькі ўзнікае небяспека, што Беларусь расчаруецца ў Захадзе, калі асабіста адчуе ўздзеянне эканамічных санкцый.
"Рызыка ёсць заўсёды. Таму вельмі важна, каб палітыка санкцый суправаджалася публічнай дыпламатыяй, якая тлумачыла б, што гэтыя санкцыі скіраваныя на рэжым. Мы ведаем, што наступствы могуць
адчуць людзі Беларусі, але гэта не асноўнае ўздзеянне, на якое мы спадзяёмся", — падкрэсліў Крамер.
У 2005–2007 гадах Дэвід Крамер займаў пасаду памочніка намесніка дзяржсакратара ЗША па Еўропе і Еўразіі, курыраваў палітыку ў дачыненні да Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны, а таксама
пытанні нераспаўсюджання ядзернай зброі. На гэтай пасадзе ён некалькі разоў наведваў Беларусь і праводзіў перамовы з высокапастаўленымі беларускімі чыноўнікамі аб вызваленні палітзняволеных.
У 2007–2009 гадах Крамер быў намеснікам дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы.
Паводле БелаПАН