Германскі ўпаўнаважаны па правах чалавека Лёнінг наконт інфармацыі аб катаванні Андрэя Саннікава беларускімі ўладамі
Жонка былога кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Андрэя Саннікава, Ірына Халіп, звярнулася да грамадскасці і паведаміла, што яе муж пад катаваннямі і пагрозамі смерці яго сям'і 20.11.2011 напісаў на імя прэзідэнта Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні. У сувязі з гэтым Упаўнаважаны Федэральнага ўрада Германіі па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркус Лёнінг заявіў 27 студзеня ў Берліне наступнае:
Жонка былога кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Андрэя Саннікава, Ірына Халіп, звярнулася да грамадскасці і паведаміла, што яе муж пад катаваннямі і пагрозамі смерці яго сям'і 20.11.2011 напісаў на імя прэзідэнта Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні.
У сувязі з гэтым Упаўнаважаны Федэральнага ўрада Германіі па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркус Лёнінг заявіў 27 студзеня ў Берліне наступнае:
“З вялікай заклапочанасцю я сачу за паведамленнямі аб нечалавечым абыходжанні з Андрэем Саннікавым. Ужыванне фізічнага і псіхалагічнага ціску з мэтай зламаць яго волю і, акрамя таго, прымусіць яго падаць прашэнне аб памілаванні абсалютна непрымальна і з’яўляецца страшэнным парушэннем правоў чалавека Беларуссю. Таксама непрымальным з’яўляецца перавод іншых палітычных зняволеных на больш жорсткія ўмовы ўтрымання.
Недапушчальна, што ў Беларусі па-ранейшаму ёсць палітычныя вязні. Гэта відавочнае парушэнне правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў.
Я зноў заклікаю беларускія ўлады нарэшце без усялякіх умоў вызваліць і рэабілітаваць Андрэя Саннікава і іншых палітвязняў.
Паводле прэс-службы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску