Газета «СБ» прыбрала з сайта артыкул пра 300 звольненых чалавек са сферы культуры за палітыку
Газета «СБ. Беларусь сёння» выдаліла матэрыял, дзе распавядася пра шматлікія звальненні людзей у культурніцкай сферы за «дэструктыўную пазіцыю»
![sb_prybrala_artykul.jpg sb_prybrala_artykul.jpg](/img/v1/images/sb_prybrala_artykul.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Увечары 20 студзеня на сайце газеты "СБ. Беларусь сегодня" з’явіўся артыкул з каментаром кіраўніка Мінкульта Анатоля Маркевіча пра звальненні ў сферы культуры за "дэструктыўную пазіцыю". Цяпер матэрыял выдалены з сайта, але гугл усё памятае. Артыкул застаецца дасяжным у архіве.
"Не схаваю, што праводзілі і праводзім сур'ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, работніках, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымліваецца. < ... > Па гэтых прычынах больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным", — працытавала «СБ. Беларусь сёння» міністра культуры.
![Па палітычных матывах у галіне культуры звольнілі больш за 300 чалавек Па палітычных матывах у галіне культуры звольнілі больш за 300 чалавек](/img/v1/images/emblema_ministerstva_kultury_rb.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Паводле інфармацыі АНТ, у Беларусі больш за 60 000 работнікаў культуры. У апошнія месяцы ў СМІ з'яўляліся навіны аб звальненнях работнікаў сферы культуры. Напрыклад, 25 лістапада 2021 года з Віцебскага Тэатра звольнілі як мінімум двух акторак-Анжэлу Баркоўскую і Юлію Крашэўскую. 10 студзеня 2022 года вызвалілі ад пасады дырэктара музея Янкі Купалы Алену Ляшковіч, адзначае mediazona.by