«Гэта будзе так: плаці 100 долараў з носа і едзь за мяжу»

Лукашэнка прапанаваў увесці выязную пошліну для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу за пакупкамі. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час наведвання ААТ «Мотавела».



100.jpg

«Нашы людзі сёння, якія нас усё крытыкуюць — бедная, жабрацкая краіна, а да 3 мільярдаў долараў вывозяць за мяжу ў Еўрасаюз і ўвозяць барахло, якое мы таксама выпускаем. Дык вось, я даўно даручыў: аж да таго, што з'яжджаеш за межы краіны за гэтым барахлом, заплаці пошліну», — адзначыў Лукашэнка.
Прэзідэнт назваў і меркаваную суму, якую давядзецца заплаціць аматарам шопінгу за мяжой.
«Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем, плаці 100 долараў з носа і едзь за мяжу», — сказаў ён.
Тады, працягнуў Лукашэнка, «ён (той, хто выязджае за мяжу) прыйдзе ў нашу краму і купіць наш халадзільнік, а не будзе цягнуць з Еўрасаюза гэта барахло невядома якой вытворчасці». Акрамя таго, заявіў ён, сёння ў Еўрасаюзе «сядзяць і паціраюць рукі: ім $ 3 млрд грошай вывезлі туды, у іх развіваецца гандаль, вытворчасць, а мы тут барахтаемся як дурні».
«Чаму мы ствараем умовы для ўвозу ў краіну імпарту і яшчэ на льготных умовах? — спытаў Лукашэнка. — У нас свае халадзільнікі, навошта нам льготныя ўмовы ствараць для іх ўвозу з-за мяжы».
interfax.by