HIMARS, танкі Апачы і Абрамс: Польшча стварае магутную абарончую групу ля Беларусі

Новую польскую вайсковую частку створаць на мяжы з Беларуссю. Яна будзе дыслакавацца ў горадзе Чарна-Бяластоцка, за 35 кіламетраў ад Беларусі. У гэтай частцы будуць падраздзяленні разведвальнага палка і сіл тэраабароны, паведамляе Міністэрства абароны Польшчы.

Фота: polskieradio.pl

Фота: polskieradio.pl

«На наступным тыдні мы чакаем рашэння Кангрэса ЗША аб зацвярджэнні нашага запыту ў дачыненні да верталётаў Apache, — сказаў польскі міністр. — Apache разам з Abrams сфарміруюць заслон, які закрые Брэсцкую браму».

Міністр абароны Польшчы таксама дадаў, што ўзбраенне на мяжы з Беларуссю ўключае ў сябе паўднёвакарэйскія танкі K2 Black Panther, баявыя самалёты FA-50, высокамабільныя рэактыўныя артылерыйскія сістэмы HIMARS.

Брэсцкая брама — тэрмін для абазначэння ўчастка мясцовасці каля горада Брэст, у польска-беларускім памежжы, паласа шырынёй 80 км паміж рэкамі Нараў і Буг.

Раней у Мінабароны Польшчы заявілі, што на мяжы з Беларуссю створаць новую вайсковую частку.

Па даных ведамства, прычынай разгортвання воінскай часткі з'яўляюцца гібрыдныя атакі з боку Расіі і Беларусі.

Фота: polskieradio.pl

Фота: polskieradio.pl

— Сёння мы ўсе бачым, што адбываецца за нашай усходняй мяжой. Пуцін спрабуе аднавіць імперыю. Ці была Расія белай ці чырвонай, ці стала яна пуцінскай, Расія заўсёды аднолькавая ў сваіх метадах, у агрэсіі. Таму ў адказ на гэтыя пагрозы мы ўзмацняем польскую армію, — сказаў міністр абароны Польшчы Марыуш Блашчак.

— Пасля васемнаццацігадовага перапынку мы аднавілі вайсковую частку — 1-ю ракетную брыгаду, — дадаў кіраўнік Мінабароны Польшчы.

Намер набыць 96 гелікоптэраў Apache Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы выказала ў мінулым годзе. Як паведамлялася ў траўні, Кіраўнік ведамства, пасля сустрэчы з амерыканскім міністрам абароны, «армія ЗША прадаставіць нам Аpache з уласных рэсурсаў, яшчэ да падпісання кантракту на закупку 96 гелікоптэраў».