“Хопіць карміць рэжым!”

Зарэгістраваны ў Чэхіі Малады Фронт распачынае кампанію пад назвай “Хопіць карміць рэжым.

“Мы прааналізавалі выпадкі, калі беларусы проста ад добрай душы ды ад пустога гаманца спансуюць рэжым Лукашэнкі на мільёны, а бывае і мільярды долараў, — каментуюць моладзевыя актывісты сваю ініцыятыву.

Першая стадыя дадзенай кампаніі — адмова ад радыёкропак, якія слухаюць адзінкі, але плацяць усе.

Па горадзе Мінску — 617 000 радыёкропак — гэта роўна столькі, колькі ва ўсіх астатніх абласных цэнтрах рэспублікі. Калі груба скласці — гэта дзесьці 1 мільён 200 тысяч радыёкропак. Плюс “Белтэлекамаўскіх крыху больш — 1 мільён 375 тысяч. Калі скласці, то атрымліваецца дзесьці 2,5 мільёна на 10 мільёнаў насельніцтва — гэта інфармацыя з вуснаў намеснік начальніка па эксплуатацыі “Беларускага радыётэлевізійнага перадаючага цэнтра.
Мы рэгулярна аддаём дзяржаве 850 рублёў за радыёкропку — менавіта такая сума прыходзіць нам у “жыроўках штомесяц. Па сённяшнім курсе долара атрымліваецца, што за гэтую паслугу мы плацім 3 мільёны долараў на год. Яшчэ некалькі месяцаў таму, калі афіцыйны курс долара быў 3 тысячы рублёў, а паслуга каштавала тыя ж 800 з нечым рублёў, то прыбытак Перадаючага цэнтра складаў недзе 8,5 мільёнаў долараў на год.
“Але ёсць магчымасць абсалютна легальна адключыцца ад радыёкропкі. Дастаткова напісаць заяву з адмовай без указання прычынаў, звярнуцца ў мясцовы “цэнтр і… здабыць трошку больш свабоды для сябе і сваёй сям’і. А галоўнае — перастаць бяздумна спансаваць рэжым, — прапануюць маладафронтаўцы.
Паводле інфармацыі прэс-службы МФ