Грошай няма нават для Макея? Кітай акажа бязвыплатную дапамогу... МЗС Беларусі!
Кітай акажа бязвыплатную дапамогу МЗС Беларусі для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы міністэрства.

Адпаведную дамову сёння падпісалі міністр замежных спраў Уладзімір Макей і пасол Кітая Се Сяоюн, паведамляе REFORM.by.
«Беларускі бок выказаў падзяку кітайскім калегам за аказаны дружалюбны крок», — адзначылі ў МЗС.
Што менавіта кітайскае знешнепалітычнае ведамства перадасць беларускаму, не паведамляецца. Але тое, што Кітай аказвае «бязвыплатную дапамогу» (чытай: дабрачыннасць) беларускаму дзяржаўнаму ведамству і ажно Міністэрству замежных спраў — гэта сімптом.