Грыбаўскайце: Мінскія дамоўленасці — абсалютна слабыя

Дамоўленасці, дасягнутыя ў Мінску падчас сустрэчы лідэраў краін «нармандскай чацвёркі», абсалютна слабыя. Пра гэта заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце журналістам у Брусэлі перад самітам ЕС.



gribauskajte.jpg

«Асноўная частка рашэння — гэта кантроль за межамі. Яна не была ўзгоднена і не была вырашана», — адзначыла яна.
«Гэта азначае, што мяжа адкрыта для праходу любых ваенных і любога ўзбраення», — адзначыла Грыбаўскайце.
«Гэта азначае, што рашэнне абсалютна слабае», — падкрэсліла прэзідэнт Літвы.
Не занадта аптымістычная яна таксама і з нагоды дамоўленасцяў аб спыненні агню.
«Пяць месяцаў таму ў нас ужо было адно пагадненне аб спыненні агню, яно не было ўвасобленае ў жыццё. Паглядзім, што адбудзецца з гэтым», — падкрэсліла Грыбаўскайце.
«Мы паглядзім у бліжэйшыя дні, якім чынам хаця б гэтыя частковыя дамоўленасці будуць рэалізаваны», — дадала яна.
eurointegration.com.ua