Кіраўнікі МЗС ЕС абмяркуюць новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі
У Люксембургу кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза 25 чэрвеня будуць абмяркоўваць сітуацыю ў Беларусі, Сірыі і Іране. У дачыненні да Беларусі міністры разгледзяць пытанне аб новых санкцыях ЕС. Па наяўнай інфармацыі, мяркуецца пашырыць санкцыі супраць беларускага бізнэсу, які падтрымлівае прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку.

Еўрасаюз можа ўвесці санкцыі ў дачыненні да беларускага прадпрымальніка і ганаровага консула Ісландыі ў Беларусі — Аляксандра Мошанскага, перадае ІТАР-ТАСС. У ЕС лічаць, што ён фінансава
падтрымлівае беларускія афіцыйныя ўлады на чале з Аляксандрам Лукашэнкам і атрымлівае ад іх незаконныя льготы.
Як перадаваў “Тэлеграф, нядаўна кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія супраць выкарыстання ў палітыцы аднабаковых эканамічных санкцый у якасці сродку прымусу, у
тым ліку і ў дачыненні да Беларусі.
У сакавіку ЕС пашырыў чорны спіс за кошт беларускіх бізнэсоўцаў, а таксама суддзяў і пракурораў, таксама пад санкцыі Еўрасаюза патрапілі 29 беларускіх кампаній.
Агульная колькасць беларускіх афіцыйных асоб і прадпрымальнікаў, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі ЕС, дасягнула 243 чалавек.
Афіцыйны Мінск заявіў, што шкадуе аб прынятым Саветам Еўрасаюза рашэнні аб увядзенні дадатковых санкцый у дачыненні да шэрагу беларускіх грамадзян і прадпрыемстваў і лічыць, што "еўрапейскія
палітыкі знаходзяцца ў палоне канфліктнага мыслення, яны застаюцца закладнікамі логікі прымусу і шантажу".
Паводле telegraf.by