«Каб святло перамагло цемру». Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Калядамі

Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская ў сваё святочнай прамове пажадала беларусам, каб хутчэй скончылася вайна, у якую ўцягваюць краіну, і каб нашы сем'і хутчэй уз'ядналіся.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

«Дарагія беларусы! Сёння многія з вас будуць сустракаць Каляды — мабыць, самае сямейнае з усіх хрысціянскіх святаў. У гэтую куццю я хачу пажадаць не проста дабрабыту і шчасця. Я жадаю вам, каб вайна, у якую ўцягваюць нашу краіну, скончылася — і скончылася перамогай дабра. Я жадаю вам, каб скончыўся палітычны і эканамічны крызіс, праз які больш за два гады растуць цэны і падаткі, пусцеюць паліцы крам і кашалькі беларусаў.

Каляды — гэта свята, якое прынята сустракаць дома ўсёй сям'ёй. І я жадаю, каб вашы сем'і заўсёды былі разам — ці ўз'ядналіся як мага хутчэй, калі вы не побач. Жадаю, каб ваша вера не слабела, а мацнела. Жадаю, каб тое, пра што вы марыце і моліцеся, хутчэй адбылося. І каб на нашай зямлі святло перамагло цемру.

Са святам, дарагія беларусы!»