Калякін бароніць Сіманенку

Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» асудзіў рашэнне аб роспуску фракцыі камуністаў у Вярхоўнай Радзе Украіны.



kaliakin.jpg

У інтэрвію Свабодзе Сяргей Калякін заявіў:
«Я лічу, што гэта цалкам неправавое рашэнне, па-першае.
Па-другое, гэта робяць сілы і асобы, якія імкнуцца ў Еўрапейскі Саюз. Вядома, што паводле стандартаў ЕС абсалютна неабходнай умовай з'яўляецца плюралізм думак і магчымасць выкарыстоўваць тую сімволіку, якую хочаш.
Дарэчы, ёсць некалькі рашэнняў Еўрапейскага суду па правах чалавека, калі камуністычныя партыі выйгравалі спрэчку аб выкарыстанні той сімволікі, якую выкарыстоўвае Кампартыя Украіны.
Таму гэта рашэнне з'яўляецца звядзеннем палітычных рахункаў і спробай рыхтаваць роспуск КПУ. А праз гэта і „прыбраць“ свайго палітычнага канкурэнта. Таму што цалкам відавочна, што эканамічнае становішча не паляпшаецца, і тым, хто знаходзіцца ва ўладзе, вельмі праблематычна будзе выйграць чарговыя парламенцкія выбары. Таму мы ставімся да гэтага вельмі негатыўна».
svaboda.org