Вярхоўная Рада распусціла фракцыю камуністаў
Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў абвясціў аб роспуску фракцыі Кампартыі ў Вярхоўнай Радзе 7 склікання.
Адкрываючы пасяджэнне парламента, ён сказаў, што гэтая фракцыя налічвае ўжо менш як 23 дэпутаты.
«Аб'яўляю аб роспуску дэпутацкай фракцыі Камуністычнай партыі Украіны ў Вярхоўнай Радзе 7 склікання.
Гэта гістарычная падзея. Я спадзяюся, што ніколі больш камуністычных фракцый ва ўкраінскім парламента не будзе», — заявіў Турчынаў.
Як вядома, напярэдадні дэпутаты ўнеслі змены ў рэгламент парламента, якія дазволілі распусціць фракцыю КПУ.
24 ліпеня гэты закон ужо апублікаваны ў афіцыйным выданні «Голас Украіны». Такім чынам, ён уступіў у сілу.
Тым часам акруговы адміністрацыйны суд Кіева пачаў разгляд пазову Міністэрства юстыцыі Украіны аб ліквідацыі рэгістрацыі Камуністычнай партыі Украіны.
pravda.com.ua