Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў умовы утрымання ў ізалятары на Акрэсціна бесчалавечнымі
Гэта адбылося ўпершыню ў прававой практыцы, датычнай Беларусі.
У снежні 2009 актывіст Егор Баброў адбываў адміністрацыйны арышт у ЦІП на Акрэсціна - паведамляе Беларускі Партызан 15 сутак ён правеў у перапоўненай камеры без стулаў. У ЦІПе былі драўляныя "сцэны", на якіх адначасова спала каля 10 чалавек, пасцельная бялізна і матрацы не выдаваліся. Камеры былі вельмі маленькія, прагулак не было. Адміністрацыя ЦІП пасадзіла Баброва ў камеры з людзьмі, якія паляць, а вентыляцыя не працавала, што стварала невыносныя ўмовы адбывання пакарання. Якасць ежы была настолькі дрэннай, што выклікала пякотку, а прадуктовыя перадачы былі забароненыя.
Адразу пасля вызвалення актывіст абскардзіў умовы утрымання ў судзе Маскоўскага раёна, аднак суд адмовіў у разглядзе справы.
27 сакавіка 2018 года камітэт па правах чалавека прыняў меракаванні аб парушэнні Беларуссю ст.ст. 7, 19, 2 (3) (а) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах а таксама ст. 1 Факультатыўнага пратаколу да Пакту.
Камітэт прызнаў, што дзяржава не забяспечыла Егору Баброву эфектыўны сродак прававой абароны. Дзяржаве вынесеная рэкамендацыя пакрыць нанесеную шкоду Егору Баброву цягам 180 дзён і адсправаздачыцца аб выкананні.