Канферэнцыю «Новая Беларусь» экстрана эвакуявалі з будынку ў Вільні (абноўлена)
Канферэнцыю дэмсіл «Новая Беларусь», якая праходзіць 8-9 жніўня ў Вільні, экстрана эвакуявалі з будынку. Гэта адбылося праз паведамленне аб мінаванні.

Абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі і шляхі высця з крызісу давялося адкласці. Праз паведамленне аб мінаванні ў будынак прыбыла паліцыя.
Нельга выключаць, што гэта палітычная правакацыя, арганізаваная кімсьці з лукашэнкаўцаў.

Святлана Ціханоўская паведаміла, «нашая дыскусія пакуль ідзе на вуліцы». Працягваецца і трансляцыя форуму на youtube-канале лідаркі дэмакратычнай Беларусі.
UPD. Удзельнікаў Канферэнцыі паклікалі вярнуцца ў залу. Мерапрыемства працягваецца. Інфармацыя пра закладзеную выбухоўку не падцвердзілася.