Канапацкая заявіла пра збор неабходных 100 тысяч подпісаў
Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая абвясціла аб зборы больш чым 100 тысяч подпісаў у падтрымку свайго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Facebook.
«Адзіны апазіцыйны прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ганна Канапацкая мае 100100 подпісаў у сваю падтрымку», — напісала яна.
Палітык падзякавала членам сваёй ініцыятыўнай групы і штаба, а таксама кіраўнікам апазіцыйных партый структур, якія падтрымалі яе вылучэнне.
Нагадаем, для вылучэння ў кандыдаты ў прэзідэнты неабходна сабраць 100 тысяч подпісаў. Канапацкая стала чацвёртым палітыкам, які абвесціў пра збор мінімальнай колькасці подпісаў.
Раней кіраўнік перадвыбарчага штабу Аляксандра Лукашэнкі Міхаіл Орда заявіў аб тым, што ў падтрымку дзеючага прэзідэнта сабралі ўжо мільён подпісаў. На сайце Віктара Бабарыкі паказана, што ў яго за 230 тысяч подпісаў, Валерый Цапкала заявіў, што ў яго больш за 119 тысяч подпісаў.
Збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў працягнецца да 19 чэрвеня.
Выбары прэзідэнта пройдуць у Беларусі 9 жніўня.
Паводле tut.by