«Коммерсантъ» Лукашэнка папросіць у Пуціна крэдыт у $3 млрд. Крэмль: пра тэмы сустрэчы рана казаць
Крэмль лічыць заўчасным казаць пра тэмы, якія будуць абмяркоўвацца падчас планаванага візіту Лукашэнкі ў Расію.

«Па тэмах, якія будуць на парадку дня візіту Лукашэнкі ў Расію, які рыхтуецца... Пакуль заўчасна казаць», — сказаў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, перадае АФН.
Па яго словах, «візіт працягвае рыхтавацца, парадак дня фармулюецца».
«Пакуль не буду ў якія-небудзь дэталі ўдавацца, лічу гэта заўчасным», — адзначыў ён, рэагуючы на паведамленне газеты «Коммерсантъ», што на перамовах Пуціна і Лукашэнкі можа быць закранутая тэма новага расійскага крэдыту ў $3 млрд.
Нагадаем, пра магчымую сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна «Коммерсантъ» паведаміў 10 лютага са спасылкай на крыніцу ў расійскіх дзяржаўных структурах. Гэтую інфармацыю пацвердзіў выданню і Дзмітрый Пяскоў. Сустрэча можа адбыцца ў канцы лютага ў Сочы.
Паводле інфармацыі «Коммерсанта», яна можа адбудуцца 22 або 25 лютага.
Гэта будзе першая іх сустрэча з восені мінулага года. У студзені яны стэлефанаваліся. Па дадзеных прэс-службаў, абмяркоўвалі ўзаемадзеянне ў рамках Саюзанай дзяржавы, узаемадзеянне ў ЕАЭС і іншых інтэграцыйных структурах, процідзеянне распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі.
У апошні раз Лукашэнка і Пуцін сустракаліся 14 верасня 2020 года Сочы. Тады Пуцін падтрымаў ініцыятыву Лукашэнкі аб правядзенні канстытуцыйнай рэформы ў краіне, Расія абяцала Беларусі крэдыт на 1,5 млрд долараў, абмяркоўваліся пытанні паставак энерганосьбітаў.