Лукашэнка паўторна захварэў на COVID-19?
Лукашэнка падчас выступу на Усебеларускім народным сходзе прызнаўся, што зноў захварэў «заразай».

На трэцяй гадзіне выступу Лукашэнка раптам закашляўся. У гэты момант рэдактар трансляцыі пераключыў карцінку, аднак было чуваць, як выступоўца не можа адкашляцца, звяртае ўвагу REFORM.by.
Пасля Лукашэнка прызнаўся, што «зараза» да яго зноў вярнулася.
«Гэтая зараза зноў да мяне прыйшла ... Прабачце, трэці дзень ужо ... Трэці ...» — вымавіў ён, абціраючы твар хусткай.
Пра тое, што ён перахварэў на ковід, Лукашэнка прызнаўся ў ліпені, напярэдадні выбараў. З кантэксту можна зрабіць выснову, што ён захварэў на ковід у другі раз.