За суткі ў краіне выявілі 1692 новыя выпадкі COVID-19
У Беларусі за суткі выявілі 1692 новыя выпадкі каронавіруса. Усяго ж на 11 лютага ў краіне зарэгістравалі з пачатку пандэміі 263551 інфікаванага каронавірусам, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

За дзень выпісалі 1990 пацыентаў. Усяго ж ачунялі 252068 пацыентаў, перадае REFORM.by.
У краіне памерлі 1820 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй, у тым ліку дзевяць за суткі.
За мінулыя суткі выканана 17615 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4,6 млн тэстаў.