На Акрэсціна пачалі прымаць перадачы, з 17 лютага здымуць абмежаванні ў Жодзіна

Сёння ў ІЧУ на Акрэсціна пачалі прымаць перадачы. Таксама, паводле звестак валанцёраў, з 17 лютага павінны аднавіцца перадачы для адміністрацыйных затрыманых у Жодзінскім СІЗА.

img_2777_1_logo_1.jpg


Як сказана ў паведамленні тэлеграм-каналу «Спісы затрыманых», перадачы ў мінскім ІЧУ на Акрэсціна будуць прымаць сёння, 11 лютага, да 17 гадзін. У ім знаходзяцца затрыманыя, што чакаюць суда, піша TUT.BY.

Таксама, паводле інфармацыі валанцёраў з тэлеграм-канала «Жодзіна затрыманыя», з 17 лютага для адміністрацыйных затрыманых пачнуць прымаць перадачы ў Жодзіна.

Нагадаем, што больш за месяц таму ў ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна, а пазней і ў СІЗА Жодзіна перасталі прымаць перадачы. Выключэнне зрабілі толькі для медыкаментаў. Афіцыйная прычына — эпідэмія COVID-19.

Людзі, якія ўтрымліваліся ў ізалятары да суда і якім пазней прысуджалі адміністрацыйны арышт, тыднямі заставаліся без цёплых рэчаў і сродкаў гігіены.