«СААЗ па памылцы выкарыстала подпіс Уршулі фон дэр Ляйен». ЕС зноў пракаментаваў ліст Лукашэнку
Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Пэтэр Стано пракаментаваў копію ліста ад ВОЗ і Еўракамісіі, апублікаваную телеграм-каналам «Пул Першага». Ліст адрасаваны «Яго правасхадзіцельству прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» Аляксандру Лукашэнку. Каментар апублікаваны «Радыё Свабода».
— Ліст быў адрасаваны Аляксандру Лукашэнку ў якасці будучага старшыні Садружнасці Незалежных Дзяржаў з запрашэннем Беларусі ў ACT (ініцыятыву па паскарэнні доступу да сродкаў для барацьбы з COVID-19) у гэтай якасці, — заявіў Cтана. — СААЗ, якая была лідарам у рассыланні сумесных запрашэнняў, вырашыла выкарыстоўваць у афіцыйным паштовым адрасе тытул прэзідэнта Рэспублікі. Гэта ніякім чынам не азначае змяненне усталяванай пазіцыі ЕС, які лічыць, што Лукашэнка не мае дэмакратычнай легітымнасці.
Стана дадаў, што СААЗ па памылцы выкарыстала подпіс кіраўніка Еўракамісіі Уршулі фон дэр Ляйен замест подпіса еўракамісара па пытаннях аховы здароўя Стэлы Кірыакідэс.
Учора, выступаючы на УНС, Лукашэнка заявіў: у лістах ад ВОЗ і Еўракамісіі яго назвалі прэзідэнтам. Лукашэнка ўспрыняў гэта як знак таго, што ЕЗ «разумее, хто ў доме гаспадар». Прадстаўнік ЕС заявіў, што апошні ліст Лукашэнку быў адпраўлены ў чэрвені мінулага года, а пасля выбараў ніякіх дакументаў яму не адрасавалася. Нагадаем, Еўрасаюз не прызнаў вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
11 лютага на УНС Аляксандр Лукашэнка заявіў, што нядаўна атрымаў ліст ад кіраўніка Еўракамісіі Уршулі фон дэр Ляйен, дзе ён названы «прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, яго правасхадзіцельства»: «Пішуць адно, а на Захадзе вітаюць іншых. Маглі напісаць экс-прэзідэнту, былому прэзідэнту або беларускаму народу. Тым не менш я ўдзячны, што яны разумеюць, хто ў доме гаспадар». У ЕС адрэагавалі на гэтую заяву: маўляў, апошні ліст у адрас Лукашэнкі ад кіраўніка Еўрапейскай камісіі Уршулі фон дэр Ляйен быў накіраваны 9 чэрвеня і тычыўся пераносу саміту Усходняга партнёрства ў сувязі з пандэміяй. Прэс-служба Лукашэнкі пасля гэтага апублікавала скан таго самага ліста, у якім яго назвалі прэзідэнтам Беларусі, на дакуменце стаіць подпіс кіраўніка Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен.
Паводле tut.by