Крэмль пра заявы Лукашэнкі адбіраць расійскую транзітную нафту

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў заявы кіраўніка Беларусі пра магчымы адбор расійскай нафты, якая цячэ транзітам у Еўропу па беларускай тэрыторыі.

0000provodoil000_6.jpg

«Дыялог будзе працягвацца», — заявіў ён. Пры гэтым, як паведамляюць расійскія СМІ, Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што парой «сапраўды эмоцыі бяруць верх». Але: «У Сочы два прэзідэнты дасягнулі пэўнага паразумення, з гэтага мы і будзем сыходзіць».
Нагадаем, ладчас паездкі 14 лютага ў Светлагорск Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг рэзкіх заяваў датычна супрацы з Расіяй у паліўнай галіне. У прыватнасці, ён сказаў, што наша краіна можа пачаць адбор транзітнай нафты – то бок, якая цячэ з Расіі ў Еўропу.
«Калі з Расіі не будзе пастаўлена нафта ў патрэбных аб'ёмах (міжурадавае пагадненне на 24 млн. тонаў, у студзені яны паставілі ўсяго 500 тыс. тонаў — 1,5 млн. тонаў недапаставілі), мы пачнем адбор з транзітнай трубы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворка вядзецца пра 2 мільёны тонаў. Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што расійскаму прэзідэнту ён такую пазіцыю ўжо давёў падчас перамоваў 7 лютага ў Сочы. Пры гэтым кіраўнік Беларусі сказаў, што «нікога не шантажаваў». Пастаўкі нафты ў Беларусь ад асноўных расійскіх нафтавых кампаній адсутнічаюць з пачатку года з-за рознагалоссяў па цане паставак.