Лагвінца не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты

Праз два папярэджанні выбаркам адмовіў у рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты намесніку старшыні Руху «За Свабоду» Алесю Лагвінцу.

Фота Pyx.by

Фота Pyx.by


«Гэта палітычнае рашэнне, усё неабходнае для рэгістрацыі мы зрабілі», — пракаментаваў рашэнне выбаркаму сайту Pyx.by Алесь Лагвінец.
Па ягоных словах, падставай для нерэгістрацыі сталі два папярэджанні, пры гэтым гучалі адрозныя ад ранейшых фармулёўкі: першае — за ўлёткі, якія інфармавалі пра канцэрт Лявона Вольскага на пікеце па зборы подпісаў, другое — за нібыта ўзнагароджанне выбарцаў.
Адзін з лідараў Руху «За Свабоду» падкрэсліў, што да яго было аднабаковае, адыёзнае стаўленне і гэта пры тым, што ўлады самі стала парушаюць выбарчае заканадаўства, выкарыстоўвалі адміністратыўны рэсурс пры зборы подпісаў за праўладных прэтэндэнтаў. Па ягоных словах, заўтра яны атрымаюць копію рашэння і тады з камандай прымуць рашэнне пра магчымае абскарджванне.
«Мы з камандай працягнем інфармацыйную кампанію ў акрузе», — пакрэсліў намеснік старшыні Руху «За Свабоду».
Лагвінец не выключае, што ён закліча да байкоту на 101 Сухараўскай выбарчай акрузе.
Вольга Быкоўская, Pyx.by