Латвія не выключае шостага пакета санкцый супраць беларускага рэжыму
Калі гібрыдная атака з боку Беларусі працягнецца, то павінен быць прыняты шосты пакет санкцый. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс па выніках пасяджэння Савета ЕС у Бруселі 15 лістапада, паведамляе LETA.

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс
Паводле слоў кіраўніка латвійскага МЗС, пяты пакет санкцый будзе апублікаваны ў найбліжэйшыя дні. Ён закране беларускіх чыноўнікаў і кампаніі, уцягнутыя ў арганізацыю міграцыі. Ён таксама заявіў, што на пасяджэнні абмяркоўвалася авіяцыйная інфраструктура Беларусі і авіякампаніі трэціх краін.
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што не выключаныя далейшыя сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Паводле reform.by.