Ля расійскай амбасады ў Мінску збіраюць пікет у падтрымку Саўчанка

У Мінску сёння зноў запланаваная акцыя ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якую выкралі і судзяць у расійскім судзе.



59329500_300e_402a_9a18_2e1be24d64e4_w640_r1_s.jpg

Заклікі да акцыі гучаць у сацыяльных сетках, людзі хочуць сабрацца ля амбасады Расіі ў Мінску у 11 гадзінаў, у той час, калі ў Расіі адновяць слуханні па справе Надзеі Саўчанкі, якая трымае сухую галадоўку 6-ы дзень і сёння нарэшце атрымае магчымасць выступіць з апошнім словам.

Папярэдняя акцыя ў падтрымку Саўчанкі ў Менску прайшла 7 сакавіка, у ёй удзельнічала нямала былых беларускіх палітзняволеных, у тым ліку і тыя, хто галадаў за кратамі.

Людзі трымалі плакаты «Пуцін — забойца», «Путлера ў Нюрнбэрг», «Расія — гэта вайна», ніхто з расійскай амбасады да іх не выйшаў, але і не было агрэсіўных дзеянняў беларускай міліцыі — раней акцыі каля расійскай амбасады жорстка перапыняліся, іх удзельнікаў арыштоўвалі, на гэты раз нікога не чапалі.

Надзею Саўчанку сярод многіх беларусаў падтрымала нобелеўскі лаўрэат мінулага года па літаратуры Святлана Алексіевіч. Алексіевіч падпісала ліст да еўрапейскіх лідэраў з патрабаваннем прыняць меры для неадкладнага вызвалення Надзеі Саўчанкі.

Тэму сухой галадоўкі Саўчанкі сёння могуць абмяркоўваць і на пасяджэнні падгрупы па палітычных пытаннях Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, якая павінна сабрацца ў Мінску.

 

www.svaboda.org