Лябедзька і Казлоў сцвярджаюць, што злавілі «карусельшчыкаў». Даставілі іх у міліцыю
Лідар АГП Анатоль Лябедзька разам з кандыдатам у Мінскі гарсавет Мікалаем Казловым сцвярджаюць, што злавілі фальсіфікатараў на участках № 29 і № 30 Старавіленскай акругі № 41.
Двое чалавек выйшлі з участку і селі ў машыну. Лідар і актывіст АГП падазраюць гэтых людзей у тым, што яны прагаласавалі, не маючы на гэта права, паколькі не прапісаны на гэтым участку.
Мікалай Казлоў, кандыдат, які ідзе па гэтым участку, выклікаў міліцыю, каб тая праверыла дакументы ў падазроных.
Паводле Нашай Нівы