Лукашэнка «гатовы вывесці» ўкраінскіх вайскоўцаў з Дэбальцава

Падчас сустрэчы з кіраўніком Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця кіраўнік Беларусі заявіў пра тое, што «гатовы вывесці» ўкраінскіх вайскоўцаў з Дэбальцава.



lukaszenka_wojska_article_big.jpg

«Мы гатовыя быць не проста пасярэднікам, а годна спыніць гэты канфлікт у раёне Дэбальцава ды весці адтуль усіх украінскіх вайскоўцаў пад нашыя гарантыі, што яны больш ніколі ваяваць не будуць», – заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з к кіраўніком Еўрапейскага банку рэканструкцыі ды развіцця.

«І калі кагосьці напружвае зброя, якой валодаюць сёння ўкраінскія вайскоўцы, якіх акружылі ў Дэбальцава, мы гатовыя прыняць на тэрыторыі Беларусі гэтую зброю. Гэткім чынам яно ніколі больш не будзе ўдзельнічаць у баявых дзеяннях», – дадаў кіраўнік Беларусі.


Лукашэнка заявіў, што гатовы правесці гэткую аперацыю цягам содняў.


belsat.eu