Лукашэнка абвінаваціў Маскву ў падмане з цэнамі на газ
Па словах кіраўніка дзяржавы, пяць гадоў таму Масква паабяцала Мінску ўнутрырасійскія цэны. Лукашэнка заклікаў не думаць, што Беларусь забылася пра гэта, і адзначыў, што краіна хацела б празрыстых адносінаў з Расіяй
Пры куплі «Белтрансгазу» Расія паабяцала, што выведзе Беларусь на ўнутрырасійскія цэны.
«Але калі вы паабяцалі за пяць гадоў вывесці нас на ўнутрырасійскія цэны, так выводзьце. Навошта ж вы нас падманваеце? Прытым не падманваеце, а думаеце, што мы на гэта забыліся», — сказаў ён.
Лукашэнка адзначыў, што Беларусь хацела б «сумленных, чыстых, празрыстых адносінаў». «Не хочаце — хай скажуць нам пра гэта. І не крычаць: «Ах, [дзяржсакратар ЗША Майкл] Пампея прыехаў. Заўтра [амерыканскі прэзідэнт] ДональдТрамп прыедзе... Што яны будуць рабіць?» — спытаўся беларускі кіраўнік.
Ён таксама паведаміў, што сустрэнецца з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным 7 лютага і плануе адкрыта сказаць яму, што «момант ісціны наступіў». Паводле слоў Лукашэнкі, яны з Пуціным з’яўляюцца «архітэктарамі добрых адносін» паміж краінамі. «...Ці нам іх ламаць на зыходзе нашай палітычнай кар’еры. Мы ж не вечныя», — сказаў на заканчэнне кіраўнік Беларусі.
У снежні мінулага года Беларусь не змагла дамовіцца з Расіяй аб умовах паставак нафты. Галоўнай праблемай стала спрэчка аб цэнах. Пасля правалу перамоваў Лукашэнка даручыў шукаць альтэрнатывы расійскаму паліву. Камерцыйныя прапановы Мінск накіраваў на Украіну, у Польшчу, ў Казахстан. Улады таксама пачалі перамовы аб пастаўках нафты з ЗША, Саудаўскай Аравіі, ААЭ. Паводле слоў Лукашэнкі, гэтыя краіны гатовыя пастаўляць Беларусі сыравіну па сусветнай цане і якасць нафты ў іх лепшае. Мінск пры гэтым не адмаўляецца ад расійскага паліва, але разглядае краіну як «чацвёрты варыянт» сярод іншых пастаўшчыкоў.
Пампея падчас візіту ў Беларусь 1 лютага заявіў, што ЗША гатовыя на 100% забяспечыць рэспубліку нафтай. «Усё, што вам трэба, — сказаць нам і звярнуцца да нас», — казаў дзяржсакратар ЗША.
Паводле РБК