Лукашэнка едзе да Пуціна

Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Расію, у Маскве 11 сакавіка ён правядзе перамовы з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным.

protestrf.jpg


Паведамляецца, што яны абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковых адносін, «развіццё Саюзнай кааперацыі», эканамічнае ўзаемадзеянне з-за ўведзеных шэрагам краін санкцый.

«На парадку дня таксама абстаноўка ў рэгіёне і ва Украіне», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, Расійская Федэрацыя пачала ўварванне ва Украіну 24 лютага 2022 года. Вядома, што вайскоўцы РФ зайшлі ва Украіну і з тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, пуцінскія вайскоўцы да сёння запускаюць ракеты ў бок Украіны менавіта з тэрыторыі Беларусі. Супраць РБ некаторыя краіны ўвялі санкцыі за саўдзел ва ўварванні.

Таксама рэгулярна з'яўляюцца паведамленні, што войскі Рэспублікі Беларусь могуць пачаць уварванне ва Украіну на баку Расіі.

Замежныя выведкі кажуць, што Пуцін увёў ва Украіну ўсе 100% падрыхтаваных да ўварвання войскаў. Таму мяркуюць, што рэзерв у яго застаўся толькі адзін — беларуская армія.