Лукашэнка кардынальна ператасаваў усіх абласных начальнікаў у Следчым камітэце
Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі праведзена ратацыя ў кіраўніцтве упраўленняў Следчага камітэта ў абласцях і Мінску.

Новы начальнік толькі ў Гомелі — Сяргей Удовікаў.
Сяргей Папко, які раней кіраваў СК у Гомелі, пераедзе ў Мінск.
Дзмітрый Канаплянік пераязджае з Мінска на Брэстчыну.
Павел Ігнатаў пераведзены з Міншчыны ў Віцебшчыну.
Уладзімір Шалухін, ранейшы кіраўнік СК па Віцебшчыне, будзе працаваць у Магілёўшчыне.
Андрэй Ліс перабярэцца з Магілёўшчыны ў Міншчыну.
Некранутай засталася Гродзеншчына — тут па-ранейшаму працуе Алег Шандаровіч.
Паводле Нашай Нівы