Лукашэнка пра новую Канстытуцыю: Калі палічу патрэбным, прадстаўлю ўсяму грамадству
Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам, што азнаёмлены з «элементамі новай Канстытуцыі».
Ён паведаміў, што іх яму прадставілі суддзі Канстытуцыйнага суда: «Я заяўляў пра тое, што нам трэба ісці да гэтага. Глупствам было б з майго боку заявіць, што мы да прэзідэнцкіх выбараў зменім Канстытуцыю. Цяпер пачнецца новы этап: сфармуем больш шырокую групу спецыялістаў, якія напішуць варыянт».
Пасля гэтага, адзначыў Лукашэнка, магчыма, праект будзе вынесены на суд грамадства: «Я ўжо, калі палічу патрэбным, прадстаўлю яе ўсяму грамадству. І трэці этап — гэта будзе, хутчэй за ўсё, абмеркаванне грамадствам гэтай Канстытуцыі».
Паводле слоў Лукашэнкі, ніякіх часавых тэрмінаў для падрыхтоўкі новага праекта ставіць нельга, так як «спешка тут непрымальная»: «Гэта сур'ёзнае пытанне: як будзе жыць і развівацца краіна ў будучыні».
naviny.by