Лукашэнка ў Гомелі — актывіста ў міліцыю
На час прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў Гомель 17 чэрвеня арыштавалі мясцовага грамадскага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых.
У Гомелі 17 чэрвеня, каля 11.30 на вуліцы Перамогі невядомымі ў цывільным быў затрыманы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Няпомняшчых, на якім была надзета майка з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі».
Варта адзначыць, што ў гэтай майцы актывіст ходзіць пастаянна.
Прыкладна ў гэты ж час у Гомелі на чыгуначным вакзале знаходзіўся Аляксандр Лукашэнка, які сёння наведвае горад над Сожам з рабочым візітам. Хутчэй за ўсё, з візітам кіраўніка дзяржавы і звязана затрыманне актывіста АГП.
Уладзімір Няпомняшчых быў дастаўлены ў РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля, ніякіх працэсуальных дзеянняў з затрыманым не праводзілася, паведамляе прэс-служба АГП. Інфармацыі пра вызваленне актывіста не публікавалася.