Лукашэнка заявіў, што палякі парушылі дзяржмяжу Беларусі

Як заявіў Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу BBC, польскі бок парушыў дзяржаўную мяжу краіны падчас супрацьстаяння з мігрантамі.

Фота: «БелТА»

Фота: «БелТА»


«Ты ведаеш, што нельга нават зброю паварочваць у бок сумежнай тэрыторыі? Чаму вылілі ваду з вадамётаў на 100 метраў з ядахімікатамі на нашу тэрыторыю? Гэта парушэнне дзяржаўнай мяжы. Я вам кажу як памежнік. Я на той мяжы служыў. Вы парушылі дзяржаўную мяжу, як мінімум. Вы кідалі светлашумавыя гранаты на нашу тэрыторыю», — сказаў ён.
Лукашэнка таксама расказаў, што ў ваду, якой палівалі мігрантаў, дадалі ядахімікаты, пестыцыды і гербіцыды, якімі труцяць прусакоў і знішчаюць пустазельную расліннасць.
«Вы ж як фашысты паступілі. Слухайце, людзі спяць пад адкрытым небам, вы ўключаеце пражэктары, сірэны, гэтыя мігцелкі і іншае», — сказаў ён.