Новае грамадскае аб’яднанне «Маладыя хрысціянскія дэмакраты», устаноўчы з’езд якога прайшоў у Мінску 3 лістапада, узначалілі жанчыны.
Старшынёй МХД абрана 23-гадовая Марына Хоміч. Яна скончыла Дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Танка па спецыяльнасці «беларуская філалогія». На парламенцкіх выбарах 2012 года
вылучалася кандыдатам у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, была зарэгістравана і на агітацыйных пікетах агітавала за байкот выбараў. Разам з іншымі кандыдатамі ад АГП Хоміч знялася
з выбараў.
Намеснікамі старшыні сталі Вікторыя Радзіеўская (міжнародны сакратар МХД) і Вольга Кавалькова. Дэлегаты таксама выбралі раду і рэвізійную камісію арганізацыі.
Пасля свайго абрання Марына Хоміч акрэсліла некаторыя прыярытэтныя задачы новай арганізацыі.
«Самая вялікая праблема цяпер у Беларусі — гэта наяўнасць палітзняволеных. Два нашыя лідары, Павел Севярынец і Яўген Васьковіч (прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні партыі
„Беларуская хрысціянская дэмакратыя“.), знаходзяцца за кратамі, і мы абавязаны змагацца за іх вызваленне», — заявіла Хоміч.
Арыгінал публікацыі: http://nn.by/?c=ar&i=83038
Маладых хрысціянскіх дэмакратаў узначаліла Марына Хоміч
- Палітыка
- 03-11-2012
Яе намесніцы — Вікторыя Радзіеўская і Вольга Кавалькова.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: