Матэрыялы аб злачынствах беларускіх уладаў будуць прадастаўлены ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе
Рэжысёр, драматург і кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін заявіў, што 19 траўня Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе будзе прадастаўлены матэрыял па злачынствах беларускіх улад.
![3bc0396a71ae8057f9a87c5607b72.jpeg 3bc0396a71ae8057f9a87c5607b72.jpeg](/img/v1/images/3bc0396a71ae8057f9a87c5607b72.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На падставе артыкула 15 Рымскага Статута, кожны чалавек, група або арганізацыя можа даць інфармацыю па абвінавачванні ў злачынствах або патэнцыйных злачынствах Міжнароднаму крымінальнаму суду. Інфармацыя прадастаўляецца ў офіс пракурора ICC.
Беларускі кейс заснаваны на сведчаннях соцень ахвяр, а таксама на задакументаваных доказах, аўдыёвізуальных доказах, расследаваннях «у полі» і інфармацыі з адкрытых крыніц.
Матэрыялы будуць пададзеныя міжнародным партнёрствам па правах чалавека (IPHR), Нарвежскім Хельсінкскім Камітэтам, адвакацкай арганізацыяй «Global Diligence» і арганізацыяй «Truth Hounds».
У якасці адкрытага сведкі ў гэтым кейсе выступіць Наталля Каляда. Яна акцэнтуе дынаміку рэпрэсіўных дзеянняў беларускіх улад на працягу ўсяго перыяду свайго існавання.