Міхаіл Пастухоў: Судовая сістэма прыйшла ў поўную нягоднасць
На працягу праўлення Аляксандра Лукашэнкі апаненты дзейнай улады, а таксама праваабаронцы і грамадскія актывісты амаль заўсёды становяцца ахвярамі судовага самавольства. Людзі ў чорных судзейскіх мантыях у адносінах да іх працуюць адразу з абвінаваўчым ухілам.
Былы суддзя Канстытуцыйнага суда, доктар юрыдычных навук, прафесар Міхаіл Пастухоў упэўнены, што змены не за гарамі.
Усё прагніло, кажа прафесар Пастухоў:
— Усё прыйшло ў поўную нягоднасць. Павінны быць іншыя суды, абраныя народам, а не прызначаныя зверху. Гэта мая мэта. У Беларусі пры змене ўлады абавязковая судовая рэформа.
Цяперашнія суддзі з “паслужным спіскам”, паводле Міхаіла Пастухова, павінны панесці заслужанае пакаранне. Суддзямі трэба назначыць сумленных юрыстаў:
— 100% кадравага складу проста зменіцца. Калі будуць прэтэнзіі да нейкіх суддзяў, то, безумоўна, яны панясуць заслужанае пакаранне. А астатнія, хутчэй за ўсё, пойдуць ва ўтыль, атрымаўшы агульнастатыстычную пенсію.
Жаданне Еўропы за
свой кошт перадаць нашым цяперашнім беларускім суддзям, пракурорам і следчым
еўрапейскія каштоўнасці і стандарты церпіць паразу, як паказвае практыка,
асабліва ў дачыненні да апанентаў улады, лічыць Міхаіл Пастухоў.
www.racyja.com